Маё пакаленне мае тых,
Хто ня стаў на калені.
Сьвядомасьць не павінная
хавацца па сутарэньнях.
З аднае думкі, што не адбудзецца
Зьменаў робіцца дрэнна.
Хто сказаў, што ўздымаць скамянелых з каленяў – дарэмна?
Я назіраю за тым,
Як сьляпыя у цемру крочаць,
Я назіраю за тым,
Як краіна падлічвае крываточыны –
Я не пастаўлю свій подпіс
За чырвона-зялёную роспач,
Бо краіна павольна ператвараецца ў хосьпіс.
Мы – абраныя:
Нам раіць краіна крывавымі ранамі,
Каб не жылі падманам
І апантана свабоды прагнулі,
Не былі ахвярамі і маліліся,
Гледзячы ў неба сіняе,
Каб ня зьнікла свабода, як некал
Крыж сьвятой Еўфрасінні…