Узнікла ідэя - схадзіць разам у Купалаўскі тэатр. Паглядзець харошы спектакль, паслухаць родную мову, пабачыць адно аднаго ды проста прыемна правесці вечар. У мяне ёсць знаёмая білецёрша, у якой можна ўзяць 7-10 квіткоў на адзін спектакль, каб ісці разам.
Ці ёсць жадаючыя, скажам, на 15-20 кастрычніка?)) Хто што не глядзеў?
З усяго рэпертуара, які зараз ставяць там, я бачыла толькі "Больш чым дождж" ды "Дзіўная міс Сэвідж". На апошні спектакль з задавальненнем схажу яшчэ раз. Вашыя прапановы?