Если у тебя ВСЁ плохо, не надо мне рассказывать, я ни при чем. Пойди и удавись.
Пытанне да ўсіх! Зараз, не чытаючы далей, перакладзіце на беларускую мову "открыть двери на себя" альбо "открыть двери к себе".
Пераклалі? Што атрымалася? У мяне і ва ўсіх маіх знаёмых (у тым ліку школьных настаўнікаў беларускай мовы і каледжскіх выкладчыкаў беларускай мовы) атрымаўся толькі адзін варыянт - "адчыніць дзверы да сябе" альбо "адчыніць дзверы на сябе". У абодвух варыянтах нават думкі не ўзнікла, што можа быць інакш, як родны склон і прыназоўнік да ці на.
А вось разумныя людзі ў Нацыянальнай бібліятэцы вынайшлі нейкі слоўнік, згодна з якім наштампавалі шыльдаў на дзверы - "К САБЕ". У мяне, як настаўніцы, першая была рэакцыя - ўзяць чырвоную асадку і выправіць. Потым засумнявалася. Пачала шукаць па слоўніках. Дакладнага перакладу не знайшла. Толькі тлумачэнні наконт ужывання канструкцыі з прыназоўнікам "к" - яны ў беларускай мове не ўжываюцца, замяняюцца прыназоўнікам "да" і мажлівыя толькі ў аўтарскіх тэкстах (часцей вершаваных).
Зварот электронным лістом у бібліятэку з просьбай патлумачыць даў вынік такі - мне напісалі выданне слоўніка з невядомым аўтарам 2006 года выдання (я так зразумела, нейкі надта разумны малады чалавек склаў, разумнейшы за класікаў мовы), які я так і не змагла вынайсці. Можа, дрэнна шукала.
Таму просьба да ўсіх Вас - папытайце ва ўсіх вядомых Вам настаўнікаў, выкладчыкаў, філолагаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў - як правільна перакласці "к себе"! Абавязкова са спасылкай на навуковую літаратуру. Не магу паверыць, што правільна сапраўды "к сабе"...

начальство решило, что нужно "к"... похоже, вряд ли что-то изменится
У мяне толькі такі варыянт і ўзнік. Ніякіх там «к сабе» і нават «на сябе» пад пытаннем.
І ніякіх (?).
Падключайце сваіх знаёмых, народ!