хочу заниматься с тобой всеми словами ©
Маё пакаленне мае тых,
Хто ня стаў на калені.
Сьвядомасьць не павінная
хавацца па сутарэньнях.
З аднае думкі, што не адбудзецца
Зьменаў робіцца дрэнна.
Хто сказаў, што ўздымаць скамянелых з каленяў – дарэмна?

Я назіраю за тым,
Як сьляпыя у цемру крочаць,
Я назіраю за тым,
Як краіна падлічвае крываточыны –
Я не пастаўлю свій подпіс
За чырвона-зялёную роспач,
Бо краіна павольна ператвараецца ў хосьпіс.

Мы – абраныя:
Нам раіць краіна крывавымі ранамі,
Каб не жылі падманам
І апантана свабоды прагнулі,
Не былі ахвярамі і маліліся,
Гледзячы ў неба сіняе,
Каб ня зьнікла свабода, як некал
Крыж сьвятой Еўфрасінні…


Комментарии
28.12.2007 в 01:47

научи меня жить иначе...(с)
з усіх бакоў цудоўна. не зніклі яшчэ людзі, якія могуць словам абудзіць душу!!! даўно не чытала такіх пранікнёных твораў.
28.12.2007 в 16:13

... мы не умрем, а превратимся в ветер...
!!!!!
:vict:
:vict:
:vict:
05.01.2008 в 01:21

Я рады, што тут нарадзіўся!
Вітам! добры верш і мова добрая, за выключэньнем аднаго ўкраінскага слова свій))) А так выдатна, выдатна, як справы ГРАМАДА?

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail